27 красавiка 2024, Субота, 22:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анішчанка ўзяўся за беларускую каўбасу

29
Анішчанка ўзяўся за беларускую каўбасу

Рассельгаснагляд выявіў небяспечную мясную прадукцыю з Беларусі.

«У рамках дзяржаўнага ветэрынарнага кантролю за гатовай мясной прадукцыяй, якая паступае на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі, спецыялістамі Упраўлення Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях прааналізавана 87 партый прадукцыі свінагадоўлі з Рэспублікі Беларусь», - гаворыцца ў паведамленні Рассельгаснагляду, апублікаваным на сайце ведамства.

Даследаванні праводзіліся на прадмет адпаведнасці патрабаванням Мытнага саюза па параметрах бяспекі, а таксама выключэння рызык прысутнасці геному віруса АЧС.

«У ходзе лабараторных маніторынгавых даследаванняў, праведзеных падведамным Рассельгаснагляду ФГБУ «Бранская МВЛ», устаноўлена ў партыях вяндліны далікатнай, грудзінкі Хатняй вэнджана-варанай астуджанай, якая паступіла з прадпрыемства ЗТАА «Белавежскія дэлікатэсы», г. Брэст, у партыях прадукту са свініны запечанай астуджанай «Бачок з печы» і «Паляндвіца з печы», якія паступілі з прадпрыемства ГА Кіруючая кампанія холдынгу «Канцэрн Брэстмясамалпрам», г. Брэст, у партыі сардэлек «Купецкія мікс», якія паступілі з прадпрыемства г. Ваўкавыск Гродзенскай вобласці, у партыях каўбасы варанай «Мартадэла» і сардэльках «Далікатныя», якія паступілі з прадпрыемства ТАА «Магілёўскі мясакамбінат», у партыі мяснога прадукту вэнджана-варанага са свініны «Рэбры смачныя новыя», якая паступіла з прадпрыемства ААТ «Гомельскі мясакамбінат», выяўленыя мезафільныя аэробныя і факультатыўна-анаэробныя мікраарганізмы, у партыях прадукту са свініны мясной сыравэнджанай «Кавалачак венскі астуджаны», каўбас Брэсцкі пачастунак, якія паступілі з прадпрыемства ГА кіруючая кампанія холдынгу «Канцэрн Брэстмясамалпрам», а таксама ў партыі каўбасы сыравяленай салямі «Прэстыж», якая паступіла з прадпрыемства ААТ «Брэсцкі мясакамбінат», выяўленыя лістэрыі», - адзначаецца ў паведамленні.

Акрамя таго, як паведамлялася раней, з 3 верасня ўведзеныя часовыя абмежаванні на пастаўкі з Рэспублікі Беларусь свіней, іх генетычнага матэрыялу, свінагадоўчай прадукцыі і кармоў, якія не прайшлі тэрмічную апрацоўку. У сувязі з гэтым, Упраўленнем Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях арганізаванае правядзенне рэйдавых мерапрыемстваў у раёнах, якія мяжуюць з Рэспублікай Беларусь, па кантролі за прадукцыяй, што ўвозіцца.

Пры іх правядзенні ў рэгіёнах дзейнасці Упраўлення Рассельгаснагляду выяўлена 5 партый гатовай мясной прадукцыі агульнай вагой каля 3 тон, 2 партыі малочнай - вагой каля 17 тон, якія перавозяцца для далейшай рэалізацыі на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі.

У парушэнне ўстаноўленых патрабаванняў грузы перавозіліся без ветэрынарных суправаджальных дакументаў і з парушэннем умоў транспарціроўкі.

Таксама выяўленая партыя астуджанай ялавічыны агульнай вагой больш за 15 тон, якая перавозіцца з парушэннем устаноўленых ветэрынарна-санітарных патрабаванняў у частцы правядзення ветэрынарнага кляймення мяса.

У выніку небяспечная ў ветэрынарна-санітарным дачыненні прадукцыя вернутая на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.

Раней галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Расеі Генадзь Анішчанка заяўляў, што рашэнне аб забароне на пастаўкі малочнай прадукцыі з Беларусі можа быць прынята ў бліжэйшыя дні.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках