28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэр Махачкалы рыхтаваўся збіць самалёт?

8
Мэр Махачкалы рыхтаваўся збіць самалёт?

Мэра Махачкалы Саіда Амірава падазраюць у падрыхтоўцы тэракту.

Часова адхілены ад пасады мэр Махачкалы Саід Аміраў, былы памочнік пракурора Хасавюрта Магамед Абдулгалімаў і намеснік кіраўніка Каспійска Юсуп Джапараў падазраюцца ў падрыхтоўцы тэракту.

«Ёсць важкія падставы меркаваць, што падазраваныя рыхтаваліся да замаху на жыццё дзяржаўнага дзеяча ў мэтах уздзеяння на прыняцце рашэнняў органамі ўлады Рэспублікі Дагестан. У якасці прылады злачынства яны планавалі выкарыстоўваць незаконна набыты перасоўны зенітна-ракетны комплекс «Страла-2М», які сёння быў знойдзены ў тайніку, абсталяваным Абдулгалімавым на тэрыторыі аднаго з раёнаў рэспублікі», - гаворыцца ў паведамленні следчых.

Акрамя таго, у аўторак быў праведзены ператрус у домаўладанні Амірава ў Левашынскім раёне Дагестана, падчас якога выяўленыя і канфіскаваныя прадметы, якія маюць значэнне для расследавання. У доме ў момант ператрусу знаходзіўся сын мэра, дэпутат Нацыянальнага сходу Дагестана Магамед Аміраў. Пра затрыманне апошняга пакуль не паведамляецца, піша РБК.

Па наяўных дадзеных, аперацыя пачалася раніцай. Супрацоўнікі спецназу блакавалі ўсе подступы да дома, пасля чаго туды ўвайшлі следчыя.

Аміраў быў арыштаваны па падазрэнні ў арганізацыі забойства следчага супрацоўніка СК Арсэна Гаджыбекава ў 2011г. Па гэтай крымінальнай справе, акрамя яго, затрыманыя яшчэ 10 чалавек. Басманны суд арыштаваў кіраўніка горада да 1 жніўня. Пазней следства прыйшло да высновы, што Аміраў быў не арганізатарам, а замоўшчыкам злачынства.

Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, у дачыненні да фігурантаў справы ўзбуджаныя крымінальныя справы па ч.1 арт.30 , п. «а» ч.2 арт.205 КК РФ (падрыхтоўка да здзяйснення тэрарыстычнага акту) і ч.2 арт.222 КК РФ (незаконны абарот зброі, здзейснены групай асоб па папярэдняй змове).

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках