4 траўня 2024, Субота, 2:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча, Літва і Латвія пачынаюць будаваць плот на мяжы з Беларуссю

19
Польшча, Літва і Латвія пачынаюць будаваць плот на мяжы з Беларуссю

Еўракамісія выдзеліць 2,5 мільёна еўра на барацьбу з афрыканскай чумой свіней.

Еўрапейская камісія выдзеліць два з паловай мільёна еўра на барацьбу з афрыканскай чумой свіней. Праграма, разлічаная на чацвярых членаў Еўразвяза, у тым ліку і Польшчу, атрымала падтрымку групы еўрапейскіх экспертаў Аддзела аховы здароўя жывёл у сувязі з выяўленнем ачагоў захворвання паблізу межаў ЕЗ, паведамляе m.interia.pl (пераклад charter97.org).

Ужо вядома пра выпадкі захворвання афрыканскай чумой свіней у Расеі і Беларусі. Існуе пагроза траплення хваробы ў Польшчу, Эстонію, Літву і Латвію ў выніку незаконнага гандлю свінінай або міграцыі дзікоў. Сродкі, якія вылучаюцца Еўразвязам, накіраваныя на дэзінфекцыю транспартных сродкаў, лабараторныя даследаванні, прафілактычныя кампаніі, сродкі, якія стрымліваюць і адпужваюць дзікоў, у тым ліку агароджы, а таксама прэвентыўны забой свіней на фермах з высокай рызыкай.

Афрыканская чума свіней з’яўляецца небяспечным вірусным захворваннем, якое хутка распаўсюджваецца. Яна не страшная для людзей, але смяротная для інфікаваных жывёл. Спосабаў яе лячэння не існуе. Выяўленне захворвання ў любой з дзяржаў-членаў ЕЗ будзе азначаць сур'ёзныя эканамічныя страты. У выпадку Польшчы будзе ўведзеная забарона на экспарт свініны больш чым у 40 краін.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках