5 траўня 2024, Нядзеля, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вяртанне Каліноўскага

6

На дом №55 на вуліцы Каліноўскага ў Менску была вернутая памятная шыльда з бюстам нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага.

Яе ўстанавілі з левага боку ад галоўнага ўваходу ў Палац барацьбы імя Аляксандра Мядзведзя.

Гэта пацвердзілі актывісты грамадскай арганізацыі «Альтэрнатыва», якія раніцай прыйшлі на месца, каб пагаварыць з кіраўніцтвам спартыўнай установы пра лёс памятнай шыльды Каліноўскаму.

Як паведамляе прэс-служба ГА «Альтэрнатыва», са слоў кіраўніцтва ўстановы, памятную шыльду знялі, каб перанесці яе на больш бачнае месца.

Нагадаем, напачатку тыдня ў СМІ з'явілася інфармацыя аб знікненні памятнай шыльды з цэнтральнага ўваходу ў палац.

Фото: belapan.com
Фото: belapan.com
Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках