27 красавiка 2024, Субота, 7:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міжнародны дзень дэмакратыі

3
Міжнародны дзень дэмакратыі

8 лістапада 2007 года Генеральная Асамблея ААН абвясціла 15 верасня Міжнародным днём дэмакратыі.

Арганізацыя прапанавала дзяржавам - сябрам, міжнародным, рэгіянальным, міжурадавым і няўрадавым арганізацыям адзначаць гэты дзень.

«Дэмакратыя адносіцца да універсальных і непадзельных асноўных агульначалавечых каштоўнасцей і прынцыпаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Дэмакратыя заснаваная на свабодным волевыяўленні народа і цесна звязаная з забеспячэннем правапарадку і ажыццяўленнем правоў і асноўных свабод чалавека.

Хоць у дэмакратый ёсць агульныя рысы, не існуе адзінай мадэлі дэмакратыі. Дзейнасць Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у падтрымку намаганняў урадаў па падтрымцы і ўмацаванні дэмакратыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці са Статутам і толькі па канкрэтнай просьбе адпаведных краін - сябраў», - піша сайт ААН.

Лозунг гэтага года - «Новыя галасы за дэмакратыю» - імкнецца прыцягнуць увагу да важнасці галасоў людзей, якія выяўляюцца як непасрэдна, так і праз выбраных прадстаўнікоў у кантэксце палітычных, эканамічных, сацыяльных, экалагічных і тэхналагічных дыскусіях сучаснасці. Здольнасць людзей выказваць сваё меркаванне і прымаць рашэнні ў дачыненні да формаў дзяржаўнага кіравання ляжыць у аснове дэмакратыі.

«У Міжнародны дзень дэмакратыі ў гэтым годзе я заклікаю кіраўнікоў прыслухоўвацца да меркаванняў людзей, паважаць іх і адпаведным чынам рэагаваць на іх, незалежна ад таго, выяўленыя ці яны наўпрост ці праз выбарных прадстаўнікоў. Я заклікаю грамадзян свету падумаць аб тым, як яны маглі б выкарыстоўваць свае галасы не толькі для распараджэння сваім лёсам, але і для ўвасаблення сваіх памкненняў і пажаданняў іншых людзей на карысць лепшай будучыні для ўсіх», - заявіў генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках