28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Пцічкін быў збіты групай для падаўлення беспарадкаў

50
Ігар Пцічкін быў збіты групай для падаўлення беспарадкаў

Сталі вядомыя падрабязнасці забойства зняволенага «Валадаркі».

21-гадовы менчук Ігар Пцічкін загінуў пры нявысветленых абставінах у СІЗА №1 на Валадарскага. 12 верасня споўнілася 40 дзён з моманту яго смерці. Паводле афіцыйнай версіі, прычынай смерці стаў сардэчны прыступ. Аднак сваякі і сябры Пцічкіна лічаць, што ён памёр пасля жорсткіх збіццяў у СІЗА. У Следчым камітэце родным Ігара паведамілі, што па факце яго смерці праводзіцца праверка, перадае БелаПАН.

14 верасня сваякі і сябры Пцічкіна мелі намер правесці хвіліну маўчання каля сцен СІЗА, пакласці кветкі і запаліць свечкі. Зрабіць гэта яны не паспелі, так як былі затрыманыя міліцыяй.

Адзін з затрыманых, якога аштрафавалі на 500 тысяч рублёў судом Цэнтральнага раёна Менска, школьны сябар загінулага Аляксандр Гаўрыш так узгадвае пра Ігара Пцічкіна:

«Ігар быў чалавек памяркоўны, кантактны. Ды і целаскладу моцнага - пасля дзевяці класаў ён пайшоў у вячэрнюю школу і працаваў на трактарным. Таму сукамернікі так яго збіць не маглі (адна з версій гібелі - канфлікт з іншымі насельнікамі камеры). < ...> Правапарушэнні ў яго былі звязаныя з правіламі дарожнага руху. Яму нельга было садзіцца за руль, але, паколькі ён быў, можна сказаць, народжаны кіраваць аўтамабілем, адмовіцца ад гэтага не мог.

Ён заўсёды быў добразычлівы, адэкватны чалавек, з псіхікай дакладна ўсё нармальна. Ды і, думаю, быў у курсе таго, як сябе паводзіць у ізалятары, і на ражон не палез бы. У яго ж тэрмін арышту быў усяго тры месяцы».

Што думае аб трагедыі з Ігарам Пцічкіным кіраўнік праваабарончай установы «Платформы інавейшн» Андрэй Бандарэнка, якому таксама даводзілася знаходзіцца пад следствам у менскім СІЗА №1?

«З падобным я не сутыкаўся, - адказвае праваабаронца. - І наогул для нас стала велізарным здзіўленнем, што забойства чалавека адбылося ў «Валадарцы», бо там звычайна стаўленне супрацоўнікаў адміністрацыі да асуджаных больш-менш нармальнае.

Як нам стала вядома з крыніц, блізкіх да адміністрацыі СІЗА №1, Ігар быў збіты так званым рэзервам - дзяжурнай групай для падаўлення беспарадкаў. Ігар адчуў сябе дрэнна і доўгі час спрабаваў выклікаць лекара, аднак яму адмаўлялі. Яго падтрымалі сукамернікі, і можна сказаць, што ў асобна ўзятай камеры адбыўся такі міні-бунт. Быў выкліканы нарад... Ігара вывелі з камеры і працягвалі збіваць ужо ў калідоры. Хутчэй за ўсё, гэта і з'явілася прычынай яго смерці».

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках