5 траўня 2024, Нядзеля, 19:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тадэвуш Кандрусевіч заклікае маліцца за ксяндза Лазара

15
Тадэвуш Кандрусевіч заклікае маліцца за ксяндза Лазара

Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі заклікаў каталіцкіх святароў маліцца за арыштаванага ксяндза Лазара.

На сустрэчы з каталіцкім духавенствам арцыбіскуп нагадаў пра сітуацыю з арыштам ксяндза Уладзіслава Лазара, заахвочваючы святароў і манахаў маліцца ў гэтай сітуацыі, а таксама не рабіць ніякіх захадаў без узгаднення з біскупам, піша сайт catholic.by.

«Гэтая справа выклікала шырокі рэзананс у Беларусі і свеце і, на жаль, не спрыяла адзінству. Следства доўжыцца, і сёння цяжка рабіць здагадкі, чым скончыцца справа. Трэба маліцца», - заявіў Тадэвуш Кандрусевіч.

Арцыбіскуп Кандрусевіч папрасіў святароў аб далучэнні гэтай справы да малітваў вернікаў, а таксама пасля літургіі, асабліва ў нядзелю, маліцца ў храмах аб шчаслівым развязанні гэтай праблемы.

Нагадаем, 26 ліпеня Лукашэнка заявіў аб затрыманні супрацоўніка беларускіх спецслужбаў, які працаваў на замежныя дзяржавы праз прадстаўнікоў каталіцкай царквы. Супрацоўнік спецслужбаў, удакладніў ён, «не толькі здаваў інфармацыю, але праз ягоную дзейнасці пацярпелі людзі, якія працуюць за мяжой». Праз некаторы час стала вядома аб затрыманні ксяндза Уладзіслава Лазара. Яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве» і ставяць у віну перадачу грошай «шпіёну».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках