6 траўня 2024, панядзелак, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарговы скандал у «Менгарвыканкаме»

71
Чарговы скандал у «Менгарвыканкаме»

Чыноўнікі будавалі сабе катэджы за бюджэтныя сродкі, накіраваныя на будаўніцтва «Чыжоўка Арэны».

Аператыўнікі службы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Менгарвыканкама выкрылі злачынную групу, якая складаецца з кіраўнікоў і работнікаў ААТ «Менскпрамбуд» і КУП «УКБ Менгарвыканкама», якія на працягу года здзяйснялі крадзеж будаўнічых матэрыялаў з аб'екта «Культурна-забаўляльны спартыўны комплекс у жылым раёне Чыжоўка г. Менска».

Як паведаміла БелаПАН старэйшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах ГУБЭЗ МУС Вераніка Пасмецьева, у ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў аператыўнікі службы БЭЗ сталіцы ўстанавілі, што з лістапада 2012 года па ліпень 2013 года група падазраваных службовых асоб па папярэдняй змове, дзейнічаючы з карыслівай зацікаўленасці і з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, завалодалі будаўнічымі матэрыяламі прадпрыемства ААТ «Менскпрамбуд» амаль на 30 млн. рублёў.

Арматура, цэгла, пясок, цэмент, мяккія дахавыя матэрыялы, тынкоўка, піламатэрыялы прызначаліся для выканання будаўніча-мантажных работ на аб'екце «Чыжоўка Арэна». Аднак будаўнічыя матэрыялы сістэматычна выкрадаліся і вывозіліся ў вёску Загор'е Смалявіцкага раёна, пасёлак Азярцо і вёску Тарасава Менскага раёна, дзе выкарыстоўваліся пры будаўніцтве прыватных жылых дамоў (катэджаў) падазраваных - кіраўнікоў.

У цяперашні час упраўленнем Следчага камітэта па Менску ў дачыненні да чацвярых падазроных распачатая справа па ч. 3 арт. 210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены ў буйным памеры). Яны затрыманыя.

Следства і аператыўнікі БЭЗ устанаўліваюць кола асоб, якія аказвалі садзейнічанне ў злоўжываннях і крадзяжы будаўнічых матэрыялаў з аднаго з галоўных спартыўных аб'ектаў краіны, а таксама канчатковую суму нанесенай шкоды бюджэту дзяржавы.

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках