6 траўня 2024, панядзелак, 19:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эквадор выдаў Расеі беларуса, які скраў $5 мільёнаў

6

З Эквадора ў Расею экстрадаваны ўраджэнец Беларусі, які абвінавачваецца ў ашуканскіх дзеяннях у асабліва буйным памеры.

Менчук Аляксандр Аўчарэнка, 1955 года нараджэння, абвінавачваецца ў ашуканскіх дзеяннях, здзейсненых групай асобаў у асабліва буйным памеры, піша БелаПАН.

Устаноўлена, што абвінавачаны ў 2008 годзе выступіў паручыцелем камерцыйнага прадпрыемства Маскоўскай вобласці перад крэдытнай установай Масквы. У выніку перамоваў зламысніку ўдалося дамагчыся заключэння дамовы аб прадастаўленні яго фірме крэдытнай лініі на агульную суму 131 млн. рублёў (больш за пяць мільёнаў даляраў). У якасці забеспячэння па пазыцы арганізацыі выступіў выраблены тавар - хімічныя сродкі аховы раслін.

Пасля заключэння дамовы на працягу некалькіх месяцаў кампанія Аўчарэнкі спраўна плаціла грашовыя сродкі па крэдыце. У канцы 2008 года выплаты спыніліся.

Высвятляючы прычыны невыканання крэдытных абавязацельстваў, аказалася, што прадмет закладу ніколі не існаваў, а паручыцель пакінуў Расею. Па факце ашуканскіх дзеянняў была ўзбуджаная крымінальная справа.

У выніку аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў устаноўлена, што Аўчарэнка, які хаваецца ад правасуддзя,пражывае на тэрыторыі Рэспублікі Эквадор пад чужым прозвішчам.

Сайт «Эквадор сёння» са спасылкай на МУС Эквадора паведамляе, што Аўчарэнка быў затрыманы яшчэ 12 ліпеня мінулага года, але яго адпусцілі на свабоду, так як ён прад'явіў дакументы на імя іншага чалавека - Юрыя Башчэнкі, украінца па нацыянальнасці, на падставе якіх атрымаў эквадорскае грамадзянства. Аднак, паводле інфармацыі расейскіх уладаў, Юрый Башчэнка ўжо памёр.

У ходзе ўзаемадзеяння НЦБ Інтэрпола МУС Расеі і кампетэнтных органаў Эквадора зламыснік быў выкрыты, затрыманы і змешчаны пад варту.

Да месца нагадаць, што ў Эквадоры знайшоў прыстанішча яшчэ адзін менчук. Былы капітан Памежкамітэта Аляксандр Баранкоў абвінавачваецца на радзіме ў махлярстве і хабарніцтве. Ён уцёк з Беларусі ў 2009 годзе і пасяліўся ў Паўднёвай Амерыцы. У Эквадоры Баранкоў у 2010 годзе атрымаў статус бежанца. Сам ён сцвярджаў, што пераследуецца беларускім рэжымам за тое, што ў яго нібыта маюцца доказы ўдзелу высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, у тым ліку сваякоў Аляксандра Лукашэнкі, у кантрабандзе нафтапрадуктаў. Але ніякіх доказаў Баранкоў так і не прадставіў.

Спробы вярнуць яго дадому з дапамогай Інтэрпола поспеху не мелі. Год таму Нацыянальны суд Эквадора адказаў адмовай на запыт Беларусі аб экстрадыцыі збеглага капітана. Улады Эквадора падоўжылі яму статус бежанца яшчэ на два гады.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках