6 траўня 2024, панядзелак, 20:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь прыбыў першы эшалон расейскіх жаўнераў

52
У Беларусь прыбыў першы эшалон расейскіх жаўнераў

Першы чыгуначны эшалон з расейскімі вайскоўцамі і вайсковай тэхнікай прыбыў у аўторак у Беларусь для ўдзелу ў супольным вучэнні «Захад-2013».

«Падрыхтоўка да супольнага стратэгічнага вучэння «Захад-2013» увайшла ў фазу заканчэння. Сёння на станцыю Азярышча (Менск) прыбыў першы чыгуначны эшалон з вайскоўцамі і вайсковай тэхнікай узброеных сіл Расейскай Федэрацыі для ўдзелу ў вучэнні», - паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.

У вайсковым міністэрстве адзначылі, што падраздзяленне забеспячэння, якое прыбыло, супольна з беларускімі вайскоўцамі возьме ўдзел у разгортванні сістэмы кіравання вучэння.

«Вучэнне «Захад-2013» з'яўляецца працягам вучэнняў апошніх гадоў і накіраванае, перш за ўсё, на праверку функцыянавання сістэмы супольнай абароны «саюзнай дзяржавы, яе здольнасці развязваць задачы забеспячэння нацыянальнай і рэгіянальнай бяспекі», - заявілі ў Мінабароны Беларусі.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках