6 траўня 2024, панядзелак, 20:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карл Більдт: Арменія разварочваецца на 180 градусаў

39
Карл Більдт: Арменія разварочваецца на 180 градусаў

Міністр замежных спраў Швецыі пракаментаваў намер Арменіі ўступіць у Мытны саюз Расеі, Беларусі і Казахстана.

«Мабыць, Арменія перапыняе перамовы пра пагадненне аб свабодным гандлі з Еўразвязам і замест гэтага інтэгруецца з Расеяй. Разварот на 180 градусаў», - напісаў Карл Більдт на сваёй старонцы ў Твітэры.

Нагадаем, што Арменія абвясціла аб жаданні далучыцца да Мытнага саюзу і пасля ўдзельнічаць у фарміраванні ЕўрАзЭС. Аб гэтым сёння заявіў прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян. Ініцыятыву падтрымаў прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін, які выказаў гатоўнасць прыяць у гэтым працэсе.

Варта адзначыць, што Арменія не мае агульнай мяжы з аніводнай з краін, якія ўваходзяць цяпер у склад МС.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках