1 траўня 2024, Серада, 23:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

16 месяцаў, якія зрынулі камунізм

5
16 месяцаў, якія зрынулі камунізм

Падпісанне жнівеньскіх пагадненняў 1980 года паміж палякамі, якія баставалі, і камуністычнай уладай ПНР зрынулі камунізм.

Пра гэта піша ў сваім каментары ў газеце Rzeczpospolita з нагоды 33 гадавіны гістарычнай падзеі Дамінік Здорт, паведамляе Polskie radio.

«Палякі канчаткова прачнуліся ад зімовай спячкі, пачалі самастойна думаць і паверылі, што можа быць па іншаму, - лічыць аўтар. - Нават калі актыўных апазыцыянераў ва ўсёй Польшчы у той час не было шмат, то ўсведамленне, што будынак камунізму пачынае расхіствацца, цешыла ўсіх. Напэўна мала хто верыў у падзенне савецкай сістэмы, але вось у тое, што ў сацыялізму можа быць чалавечы твар, чаму б і не?»

На працягу гэтых 16 месяцаў, якія потым усё называлі карнавалам «Салідарнасці», людзі сталі больш смелымі, сталі гучна казаць не толькі пра набалелыя праблемы, звязаныя з рознічным гандлем, але і пра абсурд сістэмы рэальнага сацыялізму, пра злачынствы, пра якія камуністы мелі намер былі прамаўчаць, такія як Катынь і бунт рабочых на польскім узбярэжжы ў 1970 годзе.

«Я памятаю велізарную дэманстрацыю каля помніка невядомаму салдату прадстаўнікоў Камітэта абароны рабочых і Руху за абарону правоў чалавека і грамадзяніна, якая ўскладала вянкі, спявала патрыятычныя і рэлігійныя песні, а ў горле стаяў ком і слёзы ад хвалявання. У той час і ў той сітуацыі паклаўшы руку на сэрца можна было сказаць, што Польшча тут», - піша Дамінік Здорт.

Праз дзевяць гадоў пасля падпісання жнівеньскіх пагадненняў у Польшчы адбыліся першыя свабодныя выбары.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках