1 траўня 2024, Серада, 23:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі «чыл'еджыні» з'явіцца на прылаўках

26

Тураўскі малочны камбінат асвойвае выпуск чыл'еджыні.

ААТ «Тураўскі малочны камбінат» асвойвае выпуск чыл'еджыні - невялікіх шарыкаў мацарэлы, якія па форме нагадваюць буйную чарэшню, паведамілі БелТА на прадпрыемстве.

На камбінаце ўжо ўсталяванае дадатковае абсталяванне для вытворчасці чыл'еджыні. У канцы жніўня была выпушчаная пробная партыя прадукцыі, якая паспяхова прайшла ўсе неабходныя выпрабаванні.

Плануецца, што прамысловая вытворчасць чыл'еджыні на прадпрыемстве пачнецца ў першай палове верасня. У раздробны продаж прадукцыя паступіць расфасаванай па 100 г.

Таксама ў бліжэйшы час плануецца выпуск пробнай партыі паўцвёрдага сыру «Мацарэла паніні». Гэты сыр будуць выпускаць з двума відамі дадаткаў. Як адзначылі на прадпрыемстве, пры яго вытворчасці будуць выкарыстоўвацца натуральныя дадаткі.

Плануецца, што да канца 2013 года Тураўскі малочны камбінат павялічыць вытворчасць італьянскіх сыроў з 150 т (на 1 чэрвеня 2013 года) да 700 т у месяц. Прадукцыя кампаніі рэалізуецца на ўнутраным рынку і пастаўляецца на экспарт у Расею. Акрамя таго, вядуцца перамовы аб пастаўках ва Украіну. У бліжэйшай перспектыве таксама магчымыя пастаўкі прадукцыі на рынкі Казахстана, Грузіі, Азербайджана.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках