2 траўня 2024, Чацвер, 1:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка заклікае яшчэ больш кітайцаў

67
Лукашэнка заклікае яшчэ больш кітайцаў

Беларускі кіраўнік прапанаваў Кітаю стварыць у рэспубліцы буйны кітайскі медыяхолдынг.

«Спектр нашых адносінаў вельмі шырокі. Мы былі б зацікаўленыя, каб Кітайская Народная Рэспубліка стварыла тут, у цэнтры Еўропы, магутны кітайскі медыяхолдынг, які зможа працаваць на Еўропу і на постсавецкую прастору», - заявіў Лукашэнка, сустракаючыся ў чацвер у Менску з членам Пастаяннага камітэта палітбюро ЦК кампартыі Кітая Лю Юньшаням, піша «Інтэрфакс».

Ён таксама адзначыў, што ў выпадку рэалізацыі гэтага праекта кітайскі медыяхолдынг зможа «больш актыўна працаваць на прасоўванне нашага супрацоўніцтва, каб у Кітаі больш ведалі пра нашыя сумесныя ініцыятывы».

Лукашэнка таксама пацвердзіў «зацікаўленасць у рэалізацыі сумесных беларуска-кітайскіх праектаў і прыцягненні ў беларускую эканоміку прамых інвестыцый з Кітая».

«Мы будзем вельмі зацікаўленыя, каб Кітай ажыццяўляў прамыя інвестыцыі ў Беларусь, і мы будзем ствараць для гэтага неабходныя ўмовы», - заявіў Лукашэнка.

Як адзначыў Лукашэнка, «у апошнія гады і нават месяцы мы прынялі шэраг беспрэцэдэнтных рашэнняў». У прыватнасці, удакладніў кіраўнік, «гэта датычыцца нашых сумесных праектаў, якія фінансуюцца і крэдытуюцца кітайскім бокам».

У гэтай сувязі Лукашэнка нагадаў пра праект па будаўніцтве беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку, на прадпрыемствах якога будуць укаранёныя самыя высокія тэхналогіі.

Нагадаем, раней паведамлялася, што кітайска-беларускі тэхнапарк пад Менскам будуць будаваць 650 тысяч кітайцаў, якім ужо аформленыя працоўныя візы.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках