1 траўня 2024, Серада, 22:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Пачобут: Кітайцы не дадуць грошай на лукашэнкаўскі агітпроп

2
Анджэй Пачобут: Кітайцы не дадуць грошай на лукашэнкаўскі агітпроп

Спробы беларускага кіраўніка выбіць з Кітая грошы на прапаганду дарэмныя.

Такім чынам гродзенскі журналіст, карэспандэнт «Gazety Wyborczej» Анджэй Пачобут пракаментаваў сайту charter97.org прапанову беларускага кіраўніка Кітаю стварыць магутны медыяхолдынг.

«З-за адсутнасці ў рэжыму Лукашэнкі грошай паўсталі праблемы з прапагандай. А ідэя з аб'яднаннем дзяржаўных газет буксуе і разбіваецца аб амбіцыі непасрэдных работнікаў прапаганды, якія прывыклі быць галоўнымі рэдактарамі, займаць высокія пасады. Цяпер іх хочуць фактычна загнаць у адзін калгас, а гэта значыць, што пасадаў і грошай будзе менш», - адзначыў журналіст.

Ён падкрэсліў, што на стварэнне медыяхолдынга патрэбныя грошы, і першыя, да каго можа звярнуцца ў такой сітуацыі Лукашэнка, гэта Кітай.

«Але я не чуў, каб кітайцы стваралі паспяховыя СМІ, арыентаваныя на еўрапейскі рынак. Таму думаю, што гэта проста жаданне Лукашэнкі атрымаць грошы, каб карміць свой агітпроп. Наогул, медыяхолдынг - гэта аб'яднанне некалькіх медыярэсурсаў. І калі казаць пра нармальную краіну, то зразумела, што там ёсць людзі, якія ствараюць, выкупляюць і інвестуюць грошы ў сродкі масавай інфармацыі. Але Лукашэнку не цікавіць нармальны медыярынак, дзе шмат пунктаў гледжання, а СМІ канкуруюць паміж сабой і незалежныя ад улады. Яго цікавіць варыянт, калі ўлада захоўвае абсалютны кантроль над СМІ, і Кітай тут з'яўляецца прыкладам, да якога імкнецца Лукашэнка. Але спробы выцягнуць з кітайцаў грошы мне здаюцца дарэмнымі», - лічыць Анджэй Пачобут.

Нагадаем, беларускі дыктатар прапанаваў Кітаю стварыць у Беларусі буйны медыяхолдынг.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках