1 траўня 2024, Серада, 22:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лонданскі хмарачос ператварыў вуліцу ў распаленую патэльню

21

Бізнэс-цэнтр у Лондане так моцна адлюстроўвае сонечныя прамяні, што тэмпература дасягае рэкордных 69,8 °C.

Недабудаваны 37- павярховы бізнэс-цэнтр Walkie Talkie стаў галоўнай знакамітасцю Лондана апошняга тыдня. Адлюстроўваючы ў сваіх шкляных сценах сонца, ён раптам пачаў плавіць самыя розныя прадметы на суседняй вуліцы: аўтамабілі, ровары, мэблю ў кавярні насупраць. За гэта хмарачос ужо празвалі Walkie Scorchie ( ад англ. scorch - «падсмальваць»). Шмат каго з лонданцаў гэта весяліць - яны дзеля жарту прыходзяць разаграваць ежу на бардзюрах. Уладальнікі пацярпелай маёмасці абураюцца і дзівяцца, як можна было пабудаваць такое абы-што. Архітэктары апраўдваюцца, успамінаючы падобныя сітуацыі ў іншых краінах, піша NEWSru.com.

Хмарачос на Фэнчарч-стрыт у цэнтральным Лондане, які забудоўнікі павінны здаць у наступным годзе, з паўднёвага боку мае ўвагнуты люстраны фасад, імітуючы форму старажытнай мабільнай рацыі «уокі- токі». Гэтая архітэктурная ўвагнутасць ловіць і так магутна адлюстроўвае сонечныя прамяні, што тэмпература ў канцэнтраваным промні дасягае рэкордных 69,8 градусаў па Цэльсію. The Telegraph адзначае, што гэта абсалютны рэкорд у натуральных умовах - сто гадоў таму ў Даліне Смерці была зафіксаваная максімальная тэмпература ў 56,7 градусаў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках