1 траўня 2024, Серада, 21:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cамалёт прэзідэнта Малаві прадалі, каб накарміць мільён галодных

25
Cамалёт прэзідэнта Малаві прадалі, каб накарміць мільён галодных

Улады Малаві маюць намер накарміць мільён галодных на грошы, атрыманыя ад продажу прэзідэнцкага самалёта.

Пра гэта ў чацвер, 5 верасня, паведамляе агенцтва Reuters.

Паводле звестак рахункаводаў Малаві, за кошт продажу рэактыўнага самалёта бізнэс-класа Dassault Falcon 900EX, набытага папярэднім прэзідэнтам краіны Бінгу ва Мутарыка ў 2009 годзе, дзяржаўны бюджэт папоўніўся на 15 мільёнаў даляраў. Усе гэтыя грошы пойдуць на закупку маісу і бабоў для галодных, піша Lenta.ru.

У паведамленні адзначаецца, што атрыманыя за самалёт грошы складаюць больш за палову ўсіх сродкаў, выдзеленых ўладамі на забеспячэнне галодных ежай. Усяго ў спіс людзей, якія маюць патрэбу, у краіне унесеныя амаль паўтара мільёны чалавек пры насельніцтве прыкладна ў 16 мільёнаў.

Пастанова аб продажы самалёта была прынятая новай прэзідэнткай Малаві Джойс Бандай, якая абвясціла аб намеры істотна пераразмеркаваць бюджэтныя выдаткі на карысць простых людзей. Акрамя самалёта былі прададзеныя больш за 30 «мэрсэдэсаў», якія выкарыстоўваліся адміністрацыяй прэзідэнта, а ўласны заробак кіраўніца дзяржавы знізіла на 30 адсоткаў.

За кошт гэтых захадаў Банда спадзяецца наладзіць стасункі з замежнымі спонсарамі, гуманітарная дапамога з боку якіх складае амаль 40 адсоткаў дзяржаўнага бюджэту.

Пасля набыцця самалёта сумы сродкаў, што выдзяляюцца Малаві з-за мяжы моцна скараціліся, бо спонсараў раззлавала такое марнатраўства грошай, якія накіроўваліся на дапамогу людзям, што жывуць у нястачы. У прыватнасці, Вялікабрытанія, робячы найбольш важкі ўнёсак у бюджэт Малаві, скараціла свае штогадовыя ахвяраванні амаль на пяць мільёнаў даляраў.

Рэспубліка Малавія размешчаная на ўсходзе Афрыкі і ўваходзіць у лік краін з вельмі нізкім узроўнем жыцця. Цяперашняя прэзідэнтка Джойс Банда заняла гэтую пасаду пасля смерці яе папярэдніка Бінгу ва Мутарыка ў красавіку 2012 года.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках