1 траўня 2024, Серада, 23:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ашуканцы «наварылі» 25 мільярдаў рублёў на падстаўных фірмах

22
Ашуканцы «наварылі» 25 мільярдаў рублёў на падстаўных фірмах

Ценявыя маклеры праводзілі незаконныя валютна-абменныя і фінансавыя аперацыі для атрымання гатоўкі.

Супрацоўнікі ўправы Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК Віцебскай вобласці супольна з УКДБ Віцебскай вобласці і АМАП УУС Віцебскага аблвыканкама падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў затрымалі ўдзельнікаў злачыннай групы ў горадзе Полацку, якія займаліся фінансавымі махінацыямі на тэрыторыі Віцебскага і Менскага рэгіёнаў.

Цягам некалькіх гадоў ценявыя маклеры, выкарыстоўваючы падкантрольныя ім падстаўныя фірмы, праводзілі незаконныя валютна-абменныя і фінансавыя аперацыі для атрымання грошай гатоўкай, забяспечваючы фіктыўнымі дакументамі на тавары кампаніі рэальнага сэктара эканомікі і дапамагаючы ім ўхіляцца ад выплаты падаткаў, паведамляе прэс-служба Камітэта дзяржкантролю.

Спектр прадукцыі, на якую зламыснікі выдавалі падробленыя дакументы, быў даволі шырокім: аўтазапчасткі, будматэрыялы, харчовыя прадукты. Гэтую прадукцыю патрабавалася легалізаваць альбо вывесці з легальнага абарачэння. Нелегальны прыбытак злачыннай групы склаў амаль 25 мільярдаў рублёў. Трэба адзначыць, што затрыманыя ўсяляк хавалі сваю дзейнасць: нумары тэлефонаў, як і самі фірмы, былі аформленыя на падстаўных асоб.

Падчас затрымання ў зламыснікаў былі канфіскаваныя вялікія сумы грошай і дарагія аўтамабілі. Таксама канфіскаваная ўся аргтэхніка і дакументацыя, якая цяпер вывучаецца.

У дачыненні да ўдзельнікаў злачыннай групы распачатая крымінальная справа за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках