1 траўня 2024, Серада, 23:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайскія гадзіннікі і беларускія чыноўнікі

50

Ці не прыйшоў час пераймаць кітайскі досвед?

Былы кіраўнік управы бяспекі працы правінцыі Шэньсі быў асуджаны да 14 гадоў турмы за дарагі гадзіннік. У жніўні 2012 блогеры выявілі на фотаздымках чыноўніка гадзіннікі элітных марак. Гэта і стала прычынай расследавання. На думку інтэрнэт-карыстальнікаў, чыноўнік не мог дазволіць сабе столькі дарагіх гадзіннікаў на заплату дзяржаўнага службоўца. У выніку суд прызнаў Ян Дацая вінаватым у атрыманні хабару і ў валоданні «маёмасцю незразумелага паходжання», якая будзе сканфіскаваная на карысць дзяржавы, піша «Салiдарнасць».

Звольнены чыноўнік таксама заявіў, што «выкарыстаў легальны даход» для куплі некалькіх гадзіннікаў, сцвярджаючы, што самыя дарагі гадзіннік у ягонай калекцыі каштаваў $ 5,5 тысяч.

Заўважым, што прычындалле кітайскага дзяржслужбоўца амаль у 7 разоў таннейшае за гадзіннік прэм'ер-міністра Беларусі. На менскім Інвестыцыйным форуме ўвосень летась на руцэ Міхаіла Мясніковіча красаваўся швайцарскі Girard-Perregaux Vintage 1945. Як высветліў блогер Віктар Малішэўскі, каштуе ён 37 з лішкам тысяч даляраў.

Фото: gazeta.by
Фото: gazeta.by

«А мяркуючы з фота на ўрадавым сайце, Girard-Perregaux Vintage 1945 не адзіны гадзіннік прэм'ер-міністра», - піша Малішэўскі.

Фото: gazeta.by

Гадзіннік беларускага прэм'ера каштуе больш за два заробкі расейскага прэзідэнта.

Аднак Мясніковіч наважыў не тлумачыць журналістам, адкуль у яго такая дарагая рэч.

«Размовы заўсёды былі, ёсць і будуць. Чалавек, які знаходзіцца навідавоку... Шмат можа быць розных размоў, і трэба адсейваць тыя, якія важныя, і тыя, якія не важныя», - заявіла прэс-сакратарка прэм'ер-міністра Вольга Доўгая.

Беларускія чыноўнікі не раз фарсілі ў дарагіх гадзінніках. Вядома, што старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька аддае перавагу швайцарскай марцы Edox. Як высветліла «Еўрарадыё», у Менску такая «цацка» каштуе блізу 10 мільёнаў рублёў.

Фото: onliner.by

Памочнік правадыра ў нацыянальнай бяспецы Віктар Лукашэнка носіць гадзіннік NEW ULYSSE NARDIN Dual Time. Ён каштуе ад 4700 да 6800 даляраў.

Фото: gazeta.by

У экс-намесніцы міністра сельскай гаспадаркі, а цяпер намесніцы кіраўніка спраў Надзеі Каткавец гадзіннік MAURICE LACROIX Les Classiques LC2011 - YP016 -110. Каштуе ён блізу 1100 даляраў.

Фото: gazeta.by

Ды і сам Лукашэнка ў абвешчаны ім Год ашчадлівасці далей носіць гадзіннік, якія каштуе больш за восем ягоных заробкаў. У гасцях у алігарха ў Арменіі кіраўнік Беларусі прадэманстраваў гадзіннік ад Patek Philippe за 17 тысяч даляраў.

Фото: gazeta.by

Як вядома, у лістападзе мінулага года Лукашэнка даў сваім падначаленым даручэнне: «Калі не можаце прыдумаць нічога новага - скапіюйце нармальную сістэму і прыстасоўвайце яе да варункаў Беларусі» і параіў для гэтага «ўважлівым чынам вывучыць кітайскую сістэму».

Самы прыдатны выпадак.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках