5 траўня 2024, Нядзеля, 4:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаргінец адклаў пасяджэнне па «Міс Менск» і з’ехаў у Турцыю

14
Чаргінец адклаў пасяджэнне па «Міс Менск» і з’ехаў у Турцыю

Дата правядзення заяўленага на разгляд у верасні пасяджэння па скандальных выніках конкурсу «Міс Менск-2013» па-ранейшаму невядомая.

Кіраўнік савета Мікалай Чаргінец, як аказалася, адпачывае ў Турцыі.

- Я зараз у Турцыі, - адказаў Мікалай Чаргінец, не даслухаўшы пытанне карэспандэнта «Салідарнасці». - Ператэлефануйце праз дзён дзесяць.

Нагадаем, гучны скандал разгарэўся практычна адразу пасля абвяшчэння вынікаў конкурсу «Міс Менск-2013». Шэраг пераможцаў і ўдзельніц апынуліся танцоркамі go-go і стрыптызёршамі.

Пасля таго, як адкрытыя фота пераможцаў у напаўаголеным выглядзе сталі здабыткам грамадскасці, тэлеканал СТВ адмяніў паказ фіналу «Міс Менск-2013» без тлумачэння прычын.

Лёс кароны «Міс Менск 2013» да гэтага часу не вызначаны, а адказнасць за правальны конкурс на сябе не ўзяў ні адзін з суарганізатараў (імі былі СТВ, Нацыянальная школа прыгажосці, Менгарвыканкам).

У грамадскі савет па маральнасці, узначалены Чаргінцом, уваходзяць кіраўнікі праваслаўнай, каталіцкай, мусульманскай, іудзейскай і евангеліцка-лютэранскай цэркваў, народныя артысты Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч, алімпійскі чэмпіён Аляксандр Мядзведзь, галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка» Вадзім Гігін і іншыя персоны з розных сфер.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках