5 траўня 2024, Нядзеля, 3:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сулеймана Керымава новы адвакат

10
У Сулеймана Керымава новы адвакат

Новым адвакатам расейскага алігарха Сулеймана Керымава стаў Юлій Тай.

Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».

«Усё, што мы ведаем пра крымінальны пераслед Сулеймана Керымава, - гэта тое, што паведаміў прэс-сакратар СК Беларусі. Дакументы пра гэтую справу не дайшлі да майго кліента, - паведамляе новы адвакат Сулеймана Керымава Юлій Тай. - Ні званкоў, ні тэлеграм, ніякай афіцыйнай ці неафіцыйнай камунікацыі паміж маім кліентам і праваахоўнымі органамі Беларусі не было».

На пытанне, ці будуць справы Уладзіслава Баўмгертнера і Сулеймана Керымава аб'яднаныя ў адну, Тай не змог адказаць:

«Наколькі мы разумеем з паведамленняў СМІ, гэта адна справа. Але зноў жа паўтараю, што ніякіх дакументаў мы не маем, таму каментаваць нічога не можам.

Сулейман Абусаідавіч - сенатар Савета Федэрацыі, законапаслухмяны грамадзянін. Як толькі будуць афіцыйныя запыты, ён гатовы прадставіць любыя тлумачэнні. Цяпер ён знаходзіцца на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі».

Афіцыйнага пацверджання ад Інтэрпола адвакаты Керымава таксама не атрымалі, кажа Тай.

«Пакуль што інфармацыя пра міжнародны вышук Сулеймана Керымава распаўсюджваецца на ўзроўні СМІ і Следчага камітэта Беларусі. Мы накіравалі запыт у Ліён, але афіцыйнага адказу яшчэ не маем», - адзначае адвакат.

2 верасня Следчы камітэт Беларусі паведаміў, што Керымаў з'яўляецца абвінавачаным па крымінальнай справе ў дачыненні да службовых асоб ЗАТ «Беларуская калійная кампанія». Вынесеная пастанова аб ужыванні да яго меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту і абвяшчэнні яго ў вышук, у тым ліку праз Інтэрпол.

Фота: Коммерсант

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках