7 траўня 2024, aўторак, 10:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мітынг у падтрымку Навальнага скончыўся песняй «Ня быць скотам»

14

У пятніцу ўвечары на праспекце Акадэміка Сахарава пад дажджом шматтысячным мітынгам-канцэртам скончылася перадвыбарная кампанія Аляксея Навальнага.

Удзельнікі мітынгу сталі збірацца пад 17 гадзін, а скончылася мерапрыемства бліжэй да 22:00. Вядоўцам канцэрта быў Леанід Парфёнаў, які абвяшчаў артыстаў, а таксама ў паўзах паміж выступамі гутарыў з пісьменнікамі, паэтамі ды іншымі грамадскімі дзеячамі, якія прыйшлі падтрымаць кандыдата ў мэры, піша rblogger.ru.

Перад прыхільнікамі Навальнага выступілі Міхаіл Яфрэмаў, Дзмітрый Быкаў, Захар Май, Вася Абломаў, Уладзі, гурт «Няшчасны выпадак», «Танцы мінус» ды іншыя.

Да прысутных звярнулася Юлія Навальная, якая распавяла пра цяжкія выпрабаванні, якія зваліліся на сям'ю апазіцыянера, і запэўніла ўсіх, што яны справяцца. Услед за жонкай выступіў і сам Навальны. Грандыёзны мітынг-канцэрт скончыўся выступам культавага беларускага гурта «Ляпіс Трубяцкі», які пажадаў масквічам «Ня быць скотам!».

Акрамя Навальнага мітынгі-канцэрты правялі і іншыя кандыдаты, у прыватнасці, Міхаіл Дзегцяроў сустрэўся са сваімі прыхільнікамі ўдзень на Паклоннай гары, Іван Мельнікаў правёў сустрэчу на Плошчы Рэвалюцыі ля помніка Карлу Марксу, часова выконваючы абавязкі мэра Сяргей Сабянін схаваўся ад дажджу і ад старонніх вачэй у спарткомплексе Алімпійскі.

7 верасня ў Маскве абвешчаны «дзень цішыні», у які забароненая агітацыя, 8 верасня адбудуцца першыя за 10 гадоў выбары кіраўніка горада. Акрамя Сабяніна, Навальнага, Дзегцярова і Мельнікава ў іх возьмуць удзел Сяргей Мітрохін і Мікалай Левічаў.

Митинг в поддержку Навального

Фота: Віктар Палякоў, Аляксандр Качубей

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках