Лукашэнка павіншаваў Кім Чэн Ына і Рахмона
15- 9.09.2013, 11:45
- 16,307
Беларускі кіраўнік разаслаў віншаванні дыктатарам.
Лукашэнка павіншаваў першага старшыню Дзяржаўнага камітэта абароны КНДР Кім Чэн Ына і народ гэтай краіны з Днём утварэння Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі, паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка.
Таксама ён накіраваў віншаванне кіраўніку Таджыкістана Эмамалі Рахмону з нагоды Дня незалежнасці гэтай краіны.
«Дружалюбныя сувязі, якія гістарычна склаліся паміж нашымі народамі, з'яўляюцца трывалай асновай для далейшага раскрыцця значнага патэнцыялу беларуска-таджыкскіх адносінаў», - адзначыў ён.
Лукашэнка таксама выказаў упэўненасць, што «плённае супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Таджыкістан будзе і ў далейшым развівацца на аснове партнёрства, узаемнага даверу і канструктыўнага дыялогу».
Фота: EPA