19 траўня 2024, Нядзеля, 19:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны: Уся стралковая зброя на месцах

31
Мінабароны: Уся стралковая зброя на месцах

Мінабароны распаўсюдзіла заяву з нагоды інфармацыі пра ўцёкі спецназаўца.

Інфармацыя, якая распаўсюджваецца шэрагам інтэрнэт-рэсурсаў, аб тым, што вайсковец, які самавольна пакінуў вайсковую частку, мае пры сабе аўтамат Калашнікава, не адпавядае рэчаіснасці. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Міністэрства абароны Беларусі, размешчаным на сайце ведамства.

«Уся стралковая зброя воінскіх частак была і застаецца на месцах», - падкрэслілі ў прэс-службе.

Шэраг беларускіх і расейскіх СМІ са спасылкай на інтэрнэт-старонку пошукава-выратавальнага атрада «Анёл» паведамляе аб знікненні з тэрыторыі вайсковай часткі ў Мар'інай Горцы ўраджэнца Мазыра Аляксандра Сушчыка. Паведамляецца, што ён сышоў з вайсковай частцы 3 студзеня каля двух гадзін ночы. Першапачаткова адзначалася, што на момант знікнення хлопец быў апрануты ў ваенную форму, пры сабе меў радыёстанцыю, штык-нож і аўтамат Калашнікава.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках