8 траўня 2024, Серада, 1:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камандзір брыгады спецназа: Салдат не знік, а проста адлучыўся

51
Камандзір брыгады спецназа: Салдат не знік, а проста адлучыўся

Камандзір часткі ў Мар'інай Горцы ўпэўнены, што салдат, які знік чатыры дні таму, будзе знойдзены.

Ён абверг інфармацыю пра знікненне Аляксандра Сушчыка, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

«Усё гэта поўная хлусня! - заявіў камандзір часткі, з якім удалося звязацца журналістам. - Ён не браў з сабой ніякі аўтамат, зброі пры ім няма. Салдат не знік, а проста самавольна адлучыўся, гэта значыць здзейсніў пэўнае правапарушэнне. Ён ужо немалады, дастаткова доўга праслужыў. Ніякіх праблем з ім раней не было. Што папярэднічала яго самавольнай адлучцы, невядома, ніхто нічога не ведае. Слядоў пакуль няма, але знойдзецца, нікуды не дзенецца».

У атрадзе «Анёл» удакладнілі, што першапачаткова інфармацыя аб знікненні салдата паступіла ад яго сваякоў. Менавіта яны заявілі пра тое, што хлопец сышоў з часткі з аўтаматам.

Салдата тэрміновай службы з Мазыра Аляксандра Сушчыка шукаюць ужо трэція суткі. Паводле інфармацыі пошукава-выратавальнага атрада «Анёл», 21-гадовы хлопец служыць у брыгадзе спецназу ў Мар'інай Горцы. У 2 гадзіны ночы 3 студзеня заўважылі яго знікненне з часткі. Па першапачатковай інфармацыі, салдат уцёк з рацыяй, штык-нажом і аўтаматам Калашнікава.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках