84-гадовы пенсіянер абясшкодзіў рабаўніка з нажом
11- 16.10.2014, 17:18
- 11,192
У Мсціслаўскім раёне 84-гадовы пенсіянер абясшкодзіў злачынцу.
Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе Следчага камітэта.
"Мсціслаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа ў дачыненні да раней неаднаразова судзімага жыхара Чавускага раёна 1963 года нараджэння, які ўчыніў разбойны напад. Паводле версіі следства, зламыснік, у стане алкагольнага ап'янення, з мэтай учынення крадзяжу разбіў акно і пранік у дом 84-гадовага пенсіянера, дзе спрабаваў скрасці чыгунную патэльню, аднак быў затрыманы на месцы злачынства гаспадаром дома", - распавялі ва ўстанове.
Жадаючы зрэалізаваць свой злачынны намер да канца, падазраваны дастаў нож і стаў выказваць у адрас пенсіянера пагрозы ўжывання гвалту, небяспечнага для жыцця і здароўя. "Гаспадар дома не разгубіўся і даў супраціў - ён абясшкодзіў злачынцу, нанёсшы яму удар абухом ад сякеры па галаве. На месца здарэння неадкладна выбыла следча-аператыўная група", - дадалі ў СК.