Лідэры ЕЗ абмяркуюць новыя санкцыі супраць Расеі
6- 17.11.2014, 10:12
- 6,292
Міністры замежных спраў краін ЕЗ абмяркуюць сітуацыю ва Украіне і магчымасць увядзення новых эканамічных санкцыі супраць Расеі.
Пра гэта паведамляе «Новы час».
Раней падчас трохбаковай сустрэчы на саміце G20 у Брысбене лідэры ЗША, Японіі, Аўстраліі заявілі аб сваім адзінстве ў справе процідзеяння агрэсіі РФ супраць Украіны.
ЗША, Еўразвяз, Аўстралія, Новая Зеландыя і Канада ў сярэдзіне сакавіка ўвялі ў дзеянне першы пакет санкцый праз анэксію Крыма Расеяй. З красавіка санкцыі супраць Расеі пачалі пашыраць праз падтрымку Масквой прарасейскіх тэрарыстаў у Данбасе і збітага малайзійскага «Боінга» пад Данецкам.
Санкцыі закранулі шэраг расейскіх палітыкаў, бізнесоўцаў, кампаній і банкаў. Расея ў якасці адказу на санкцыі забараніла ўвоз ялавічыны, свініны, садавіны, птушкі, сыроў і малочнай прадукцыі з ЕЗ і ЗША.