Тысячныя пратэсты ў Празе: «Мы не хочам быць калоніяй Расеі»
29- 17.11.2014, 17:48
- 34,042
У Празе прайшла шматтысячная маніфэстацыя за адстаўку прэзідэнта Чэхіі Мілаша Зэмана.
Пра гэта паведамляе Цензор.НЕТ са спасылкай на Ceske Noviny.
Фармальнай падставай для сходу стала 25-годдзе Аксамітнай рэвалюцыі, якая паклала канец камуністычнаму строю ў Чэхаславаччыне. Адным з сімвалаў пратэсту супраць улады Зэмана сталі чырвоныя карткі, якія ўздымалі над сабой маніфестанты. У якасці аднаго з лозунгаў пратэсту выкарыстоўвалася фраза «Мы не хочам быць калоніяй Расеі», якая намякае на прарасейскую пазіцыю дзеючага прэзідэнта.
Супраць Зэмана таксама ўжываліся нецэнзурныя выразы, якія абыгрываюць нецэнзурную характарыстыку панк-групы Pussy Riot, якую прэзідэнт дазволіў сабе ў радыёэфіры.