30 красавiка 2024, aўторак, 19:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першае пасяджэнне новай Вярхоўнай Рады Украіны (Відэа, онлайн)

3
Першае пасяджэнне новай Вярхоўнай Рады Украіны (Відэа, онлайн)

Дэпутаты сабраліся на ўрачыстае пасяджэнне з нагоды прыняцця прысягі і адкрыцця першай сесіі Рады.

Пасяджэнне пачне дзеючы спікер Аляксандр Турчынаў, а пасля прыняцця і падпісання дэпутатамі прысягі старшынства пяройдзе да Часовага прэзідыуму

Каля будынка парламента размясцілася некалькі сотняў праваахоўнікаў

Новаабраныя народныя дэпутаты сёння, 27 лістапада, збяруцца на ўрачыстае пасяджэнне з нагоды прыняцця прысягі і адкрыцця першай сесіі Вярхоўнай Рады. У парламенце восьмага склікання інтарэсы народа будуць прадстаўляць 421 выбраннік.

Прысягу дэпутаты будуць зачытваць адначасова са свайго месца, піша NEWSru.ua.

У першы дзень працы дэпутаты павінны сфармаваць Часовы прэзідыум, абраць кіраўніцтва парламента. Таксама пяць палітычных партый павінны падпісаць Пагадненне аб стварэнні кааліцыі, на разгляд якой будзе ўнесена кандыдатура новага прэм'ер-міністра.

26 лістапада дэпутаты ўзгаднілі месцы ў новай Радзе. Абраннікі ад «Блока Пятра Парашэнкі» будуць займаць месцы, дзе раней сядзелі прадстаўнікі «УДАРа» - у правай частцы залы, «Народны фронт» размясціўся ў цэнтры, «Апазіцыйны блок» - у левай частцы залы на задніх шэрагах. Там таксама размесцяцца «Бацькаўшчына», «Радыкальная партыя» і «Самапомач», якая зойме месца камуністаў.

Таксама новаабраны народныя дэпутаты прайшлі трэнінг карыстання сістэмай «Рада».

Каля будынка парламента размясцілася некалькі сотняў праваахоўнікаў.

Каля будынка Вярхоўнай Рады раніцай 27 лістапада знаходзяцца некалькі сотняў супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Яны размясціліся па перыметры будынка парламента.

Нагадаем, па выніках выбараў, якія адбыліся 28 кастрычніка, у склад Вярхоўнай Рады VIII склікання абраны 421 народны дэпутат, з іх 225 - па партыйных спісах і 196 - у мажарытарных акругах.

Партыя «Блок Пятра Парашэнкі» атрымала 132 дэпутацкія мандаты, «Народны фронт» - 82, «Аб'яднанне «Самапомач»- 34, «Апазіцыйны блок» - 29, Радыкальная партыя Алега Ляшко - 22, «Бацькаўшчына»- 19, «Свабода» - 6. Ад партый «Сільная Украіна», «Заступ», «Воля» абрана па аднаму народнаму дэпутату у мажарытарных акругах. «Правы сектар» правёў у парламент двух прадстаўнікоў. Акрамя таго, у 94-ці мажарытарных акругах выбраны дэпутаты, што балатаваліся як самавылучэнцы.

Пяць партый, якія перасягнулі 5% -ы бар'ер на парламенцкіх выбарах, - «Блок Пятра Парашэнкі», «Народны фронт», «Бацькаўшчына», «Самопомач» і Радыкальная партыя Алега Ляшко 21 лістапада парафіравалі праект кааліцыйнага пагаднення.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках