21 траўня 2024, aўторак, 6:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі лыжнік паскардзіўся на злы рок

23
Расейскі лыжнік паскардзіўся на злы рок

Расейскі лыжнік Дзмітрый Япараў, які заняў 16-е месца ў алімпійскай гонцы, заявіў, што на Гульнях у Сочы расейцаў пераследуе злы рок.

«Зараз нейкі злы рок над хлопцамі», - сказаў Япараў, дадаўшы, што лыжнікаў абавязкова «прарве» і медаль яны выйграюць.

Што тычыцца гонкі на 15 кіламетраў, то, па словах Япарава, у няўдачы вінаваты ён сам: «Можа, я сам не дапрацаваў сёння. Лыжы працавалі добра, нараканняў у гэтым плане няма. Сам вінаваты ў такім выніку. Спякота па-любому адбівалася на ходзе, але ўсе хлопцы ў роўных умовах».

Акрамя Япарава у гонцы бралі ўдзел яшчэ тры расейца. Аляксандр Бессмертных заняў сёмае месца, Станіслаў Волжанцаў - 19-е, Яўген Бялоў - 25-е. Золата заваяваў швейцарац Дарыё Калонья, які стаў двухразовым чэмпіёнам Сочы-2014, піша Lenta.ru.

У мужчынскім алімпійскім турніры лыжнікаў разыграна ўжо тры камплекты ўзнагарод, і расейцы пакуль не заваявалі ніводнага медаля. У трох гонках жаночага турніру прадстаўніцы Расеі таксама засталіся без узнагарод.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках