30 красавiка 2024, aўторак, 19:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

25 гадоў таму савецкія войскі вывелі з Афганістана

58
25 гадоў таму савецкія войскі вывелі з Афганістана

Сёння спаўняецца 25 гадоў з дня, калі Савецкі Саюз вывеў астатнія вайсковыя часткі з Афганістана.

Савецкія войскі ўвайшлі ў Афганістан у канцы снежня 1979 года - для падтрымкі ўрадавых сіл, што змагаліся з рознымі ўзброенымі фармаваннямі на тэрыторыі Афганістана, перадае «Радыё Свабода».

Рада Бяспекі ААН кваліфікавала акцыю Савецкага Саюза як адкрытае ўжыванне ўзброенай сілы за сваімі межамі і ваенную інтэрвэнцыю.

Вайсковую службу ў Афганістане, паводле звестак афіцыйных расейскіх крыніц, прайшлі блізу 620 тысяч савецкіх вайскоўцаў. Агульныя страты забітымі і памерлымі склалі блізка што 14 тысяч чалавек, сярод іх блізу дзвюх тысяч - афіцэры і генералы. Пад 50 тысяч савецкіх вайскоўцаў былі параненыя.

У знак пратэсту супраць вайсковага ўмяшання СССР у справы Афганістана шмат якія краіны свету байкатавалі летнія Алімпійскія гульні, якія праходзілі ў Маскве ў 1980 годзе.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках