30 красавiка 2024, aўторак, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галівудскія кінематаграфісты створаць фільм пра Еўрамайдан

8
Галівудскія кінематаграфісты створаць фільм пра Еўрамайдан

Фільм будзе гатовы ўжо вясной.

Украінец з Чыкага Юльян Гайда і сямёра ягоных сяброў стварылі журналісцкі калектыў Еўрамайдану і з першых тыдняў рэвалюцыі прыляцелі ў Кіеў, каб зрабіць дакументальны фільм «Погляд з Майдана», паведамляе медыя-партал украінскай дыяспары.

Паведамляецца, што ўжо вясной поўнаметражную дакументальную стужку выдадуць на ангельскай мове. Працаваць над праектам будуць галівудскія майстры кінематаграфіі.

Тым часам урыўкі са стужкі былі прадэманстраваныя ў Кліўлендзе і Чыкага, а затым праект фільма ўбачаць у Таронта і Нью-Ёрку, піша korrespondent.net.

«Пакуль некаторыя сябры журналісцкага калектыву да гэтага часу працуюць над зборам матэрыялаў у Кіеве. Іншыя ўдзельнікі каманды ўжо сабралі частку сродкаў, неабходную для рэалізацыі праекта. Маладыя журналісты спадзяюцца на падтрымку ўкраінскага грамадства і грамадскіх арганізацый дыяспары, бо праўдзівы погляд з Майдана павінен убачыць свет», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, кожны тыдзень ва ўкраінскай дыяспары ва ўсім свеце адбываюцца некалькі дзясяткаў акцый і мітынгаў салідарнасці з пратэстоўцамі ва Украіне.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках