30 красавiка 2024, aўторак, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гістарычная перамога шведскіх лыжніц у Сочы

6
Гістарычная перамога шведскіх лыжніц у Сочы

Жаночая зборная Швецыі ўпершыню за паўстагоддзя здабыла «золата» ў эстафеце чатыры па пяць кіламетраў.

Падняцца на вышэйшую прыступку п'едэстала ў гэтай дысцыпліне шведкам не ўдавалася з 1960 года, паведамляе BBC.

На чацвёртым вырашальным этапе Швецыю прадстаўляла алімпійская чэмпіёнка Шарлота Кала. Пры перадачы эстафеты адставанне шведскай зборнай склала паўхвіліны.

Да сярэдзіны этапу Кала скараціла гэта адставанне амаль удвая, а за кіламетр да фінішу пачала апярэджваць уцекачоў наперадзе - фінку і немку.

У выніку зборная Фінляндыі здабыла «срэбра», Нямеччына - «бронзу». Расея заняла шостае месца.

Фініш Шарлоты Калы многія каментатары ўжо параўналі з забегам, які ўвайшоў у гісторыю, савецкага лыжніка Вячаслава Ведзеніна, што ў 1972 адыграў у апанента больш за хвіліну і выйграў гонку.

Яшчэ адна сенсацыя лыжнай жаночай эстафеты ў Сочы - правал зборнай Нарвегіі. Упершыню за некалькі дзясяцігоддзяў нарвежкі апынуліся па-за п'едэсталам гонару. У Сочы яны лічыліся фаварыткамі, бо з'яўляюцца дзеючымі алімпійскімі чэмпіёнкамі і ўладальніцамі Кубка свету.

Фота: AP Photo/Matthias Schrader

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках