30 красавiка 2024, aўторак, 15:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсень Яцэнюк: Мы застаёмся на Майдане

3
Арсень Яцэнюк: Мы застаёмся на Майдане

Рада ВА «Майдан» пастанавіла аб далейшым знаходжанні дэманстрантаў у цэнтры Кіева.

Пра гэта паведамляе прэс-служба партыі «Бацькаўшчына».

Каментуючы магчымасць вызвалення пратэстуючымі адміністрацыйных будынкаў, Яцэнюк адзначыў: «Галоўнае - што зараз вызваленыя ўсе людзі».

«Мы застаёмся ў Доме прафсаюзаў, Украінскім доме, у Кастрычніцкім палацы. Мы застаёмся на Майдане», - заявіў ён, каментуючы заяву пракурора Кіева аб вызваленні затрыманых актывістаў у выпадку, калі пратэстоўцы вызваляць не проста ўсе памяшканні, але і ўвесь Майдан.

Са слоў Яцэнюка, што тычыцца іншых памяшканняў, акрамя названых, «Рада ВА «Майдан» з гэтай нагоды прыняла пастанову, і мы будзем бачыць, як будуць выконвацца ў першую чаргу абяцанні ўладаў".

Учора, нардэп ад «Бацькаўшчына» Сяргей Собалеў заявіў, што апазіцыя гатовая вызваліць вуліцу Грушэўскага і будынак Кіеўскай рады. Собалеў адзначыў, што рашэнне аб кампрамісе было прынятае на Майдане калектыўна.

Нагадаем, 12 лютага пракурор Кіева Мікалай Бескішкій заявіў, што абавязковай умовай амністыі арыштаваных пратэстоўцаў з'яўляецца вызваленне будынка КГГА.

Фота: ІТАР-ТАСС

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках