30 красавiка 2024, aўторак, 19:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэсты ў Чарнагорыі закончыліся сутыкненнямі з паліцыяй

5

Грамадзяне патрабавалі адстаўкі ўрада і парламэнта ў Падгорыцы.

Каля будынка ўрада краіны сабралася больш за 200 дэманстрантаў. Яны патрабавалі адстаўкі дзейнай выканаўчай улады. Актывісты спрабавалі праткнуцца праз паліцэйскі кардон і кідалі камяні ў вартавых парадку, якія ахоўваюць будынак урада, піша «Карэспандэнт».

Фота: REUTERS/Stevo Vasiljevic

Для разгону дэманстрантаў спецыяльныя паліцэйскія падраздзяленні, якія прыбылі на месца, ужылі дручкі і слезацечны газ. У выніку сутыкненняў пацярпелі сама менш два паліцыянты, разбітыя шыбіны ва ўрадавым будынку, пашкоджаныя некалькі паліцэйскіх аўтамабіляў. Была таксама арыштаваная група пратэстоўцаў.

Як заявіў адзін з арганізатараў пратэсту Люба Варагіч, «мы хочам працаваць і жыць, мы заклікаем улады Чарнагорыі і ўсіх дэпутатаў сысці ў адстаўку». Арганізатары не хавалі, што на акцыю пратэсту іх натхнілі падзеі ў Босніі і Герцагавіне, дзе другі тыдзень праходзяць дэманстрацыі. Аднак пасля выбуху гвалту, які адбыўся 7 лютага, усімі апошнімі днямі, у тым ліку сёння, мітынгі ў краіне носяць спрэс мірны характар.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках