27 красавiка 2024, Субота, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Іларыёнаў: Пуцін шантажуе Януковіча інфармацыяй пра бацьку

108

Былы дарадца Пуціна і прэзідэнт Інстытута эканамічнага аналізу распавёў, якім чынам Масква аказвае ціск на Кіеў.

У інтэрв'ю «Hromadske TV» Андрэй Іларыёнаў агучыў нечаканыя здагадкі з нагоды пагадненняў паміж прэзідэнтамі Украіны і Расеі. Ён заяўляе, што Уладзімір Пуцін мог шантажаваць Віктара Януковіча інфармацыяй пра яго бацьку.

Як заяўляе Андрэй Іларыёнаў, у публічным доступе існуе інфармацыя, паводле якой бацька прэзідэнта Украіны Фёдар Уладзіміравіч Януковіч падчас Другой сусветнай вайны служыў у паліцыі, падчас акупацыі Беларусі германскімі войскамі.

Аднак, паводле яго слоў, далёка не ўсе дакументы НКУС знаходзяцца ў адкрытым доступе. Частка з іх ёсць у архівах расейскіх спецслужбаў. Андрэй Іларыёнаў заяўляе, што, дзякуючы іх наяўнасці, Пуцін мог аказваць ціск на прэзідэнта Украіны, з прычыны чаго ён так рэзка змяніў палітычны курс сваёй краіны.

Нагадаем, па некаторых звестках, Фёдар Януковіч быў начальнікам паліцыі ў беларускім горадзе Вілейка падчас Другой Сусветнай вайны. Пра гэта сведчаць архіўныя дакументы, знойдзеныя гісторыкамі. 

Адзін з іх - гэта загад Вермахта насельніцтву вёскі Мацкі, якая размяшчаецца ў паўночна-заходнім напрамку ад Менска. У ім гаворыцца пра тое, што сяляне абавязаныя здаць па тры літры малака з кожнай каровы штодня. «Начальніку паліцыі Януковічу сачыць за выкананнем гэтага загаду і ў выпадку яго парушэння вінаватых затрымліваць для пакарання, малако канфіскоўваць і здаваць яго ў бліжэйшы прыёмны пункт», - гаварыцца ў загадзе.

Другі дакумент - савецкага НКУС. У ім пералічаныя людзі, якіх абвінавацілі ў дэзерцірстве і дапамаганні нямецка-фашысцкім войскам. Пад нумарам 5 у ім паказаны Фёдар Уладзіміравіч Януковіч - ураджэнец вёскі Янукі Віцебскай вобласці. Яго дата і месца нараджэння цалкам супадаюць з дадзенымі, названымі ў афіцыйнай біяграфіі Віктара Януковіча пра яго бацьку.

Напісаць каментар 108

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках