27 красавiка 2024, Субота, 7:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна чакае ўварвання расейскіх войскаў з Беларусі

113
Украіна чакае ўварвання расейскіх войскаў з Беларусі

Менск уцягваецца ў канфлікт з Украінай на баку Масквы.

Кіеў плануе правесці ваенныя вучэнні ў пунктах магчымага ўварвання расейскіх войскаў - у Адэскай вобласці (уварвання чакаюць з Прыднястроўя і з боку Чорнага мора), у Херсонскай вобласці (пранікненне з Крыма), а таксама на ўсходніх і паўночных рубяжах на мяжы з Расеяй і Беларуссю, дзе размешчаныя ваенныя базы РФ. Пра гэта паведаміў украінскі рэсурс «ЛигаБизнесИнформ» са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны прыняла шэраг рашэнняў у ваеннай сферы, адно з якіх - дэталёвы план абароны краіны ад знешняга і ўнутранага агрэсара. План прадугледжвае щзмоцненую абарону паўднёвых, усходніх і паўночных межаў. Галоўны козыр - сілы НАТА. Па дадзеных рэсурсу, саюзнікі пагадзіліся падтрымаць Украіну ў момант неабходнасці. Дамоўленасць была дасягнутая падчас візіту прэм'ер-міністра Арсенія Яцанюка ў Брусэль, перадае «Радыё Свабода».

Асноўная цяжкасць рэалізацыі плана - стан сілавых і абаронных структур. Учора, выступаючы ў парламенце, в.а. міністра абароны Ігар Цянюх адзначыў, што агульная колькасць украінскіх сухапутных войскаў - 41 тысяча чалавек, але рэальна баяздольных пакуль толькі 6 тысяч.

Сёння Лукашэнка заявіў, што Беларусь прапануе Расеі размясціць у сябе дадаткова да 15 самалётаў у сувязі з актыўнасцю НАТА. «Мы ў апошні час, і гэта факт, назіраем эскаляцыю канфлікту. Гэта эскалацыя адбываецца ўжо не ў Сірыі, не ў Лівіі і не ў Іраку. Гэта ўжо каля нашых межаў, гэта ўжо закранае нашы інтарэсы, і мы, як мышы пад венікам, сядзець не маем права», - сказаў ён.

Гэтыя заявы азначаюць, што Менск дэ-факта ўцягваецца ў канфлікт вакол Украіны на баку Масквы, мяркуе палітолаг Андрэй Фёдараў.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 113

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках