12 жнiўня 2022, Пятніца, 11:26
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Севастопаль прыбыло 30 аўтобусаў з узброенымі расейскімі цітушкамі

26
У Севастопаль прыбыло 30 аўтобусаў з узброенымі расейскімі цітушкамі

У Севастопаль уехала блізу 30 аўтобусаў з «турыстамі Пуціна». Паводле папярэдніх звестак, яны рухаюцца ў бок штаба ВМС Украіны.

Пра гэта паведамляе Цензор.НЕТ са спасылкай на фэйсбук Дзмітрыя Тымчука.

Ёсць інфармацыя, што некаторыя з «расейскіх цітушак» могуць быць узброеныя аўтаматамі, раней канфіскаванымі з размяшчэння 727-й асобнай радыёлакацыйнай роты тактычнай групы «Крым» Паветранага камандавання «Поўдзень» Паветраных Сіл Узброеных Сіл Украіны, дыслакаванай у горадзе Судак.

Нагадаем, раней расейская старана неаднаразова заяўляла пра шматлікія ахвяры, якія загінулі ў выніку нападаў нейкіх «баевікоў» у Крыме, што не адпавядала праўдзе. Цяпер наяўнасць у «цітушак» аўтаматычнай зброі ў сувязі з гэтымі заявамі выклікае сур'ёзныя асцярогі.

Цяпер штаб ВМС Украіны аточаны людзьмі ў чорнай форме без апазнавальных знакаў (паводле нашай інфармацыі - гэта расейскія казакі). За імі стаяць шэрагі ўзброеных расейскіх жаўнераў.