Невядомыя пачалі стральбу ў цэнтры Данецка
- 7.04.2014, 12:43
- 19,614
У абласной тэлерадыёкампаніі ў Данецку адбылася стральба.
Пра гэта ў эфіры Громадського ТВ паведаміў галоўны рэдактар "Новостей Донбасса" Аляксей Мацука.
Паводле яго дадзеных, людзей, якія працуюць на тэлеканале, эвакуявалі з памяшкання.
"Дом не быў захоплены. Прамы эфір 27 канала працуе, але ідзе нейкі фільм. З галоўным рэдактарам звязацца пакуль не могуць", - сказаў ён.
Таксама ў акаўнце "Новостей Донбасса" у сетцы "Твітэр" з'явілася паведамленне: "Міліцыя аб сітуацыі вакол ДонГТРК: Пад'ехала група невядомых вырабілі некалькі стрэлаў у паветра, развярнуліся і з'ехалі".
6 красавіка на ўсходзе Украіны прайшлі сепаратысцкія правакацыі. У прыватнасці, прарасейскія актывісты захапілі абласныя адміністрацыі ў Данецку і Харкаве. У Луганску штурмам узялі СБУ і захапілі філіял Нацбанка. Таксама быў захоплены будынак СБУ і ў Данецку.