27 красавiка 2024, Субота, 7:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Міжнародная амністыя» прапануе глядзець хакей у Менску разам з палітвязнямі

6
«Міжнародная амністыя» прапануе глядзець хакей у Менску разам з палітвязнямі

Перад адкрыццём ЧС-2014 праваабаронцы арганізацыі «Міжнародная амністыя» запускаюць медыйную кампанію «Віртуальны хакейны стадыён».

Арганізацыя збіраецца заклікаць улады Беларусі да неадкладнага і безумоўнага вызвалення вязняў сумлення.

На «Віртуальны хакейны стадыён» можна трапіць з сайта «Міжнароднай амністыі» (www.amnesty.org). Там прапануецца паглядзець матч па правах чалавека ў Беларусі, забраніраваць сабе месца на арэне побач з вязнямі сумлення. Сабраныя подпісы плануецца адправіць Лукашэнку.

Аўтары праекта будуць распаўсюджваць інфармацыю аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі, аб нядаўніх прэвентыўных затрыманнях. Таксама актывісты імкнуцца прыцягнуць увагу грамадскасці да рэпрэсіўнага беларускага заканадаўства ў галіне грамадзянскіх правоў, паведамляе БелаПАН.

Праваабаронцы адзначаюць, што цяперашні закон аб масавых мерапрыемствах робіць практычна немагчымым правядзенне сходаў без дазволу ўладаў.

«Гэта сур'ёзна абмяжоўвае права на свабоду сходаў і выказванне меркавання асобнымі грамадзянамі», – адзначае «Міжнародная амністыя».

Ёсць у праваабаронцаў пытанні і да Крымінальнага кодэксу, які прадугледжвае пакаранне за дзейнасць ад імя незарэгістраваных грамадскіх аб'яднанняў.

«Беларусь ніколі не прыцягне заўзятараў на свой бок да таго часу, калі не стане гуляць па правілах, – упэўнены дырэктар еўрапейскіх і цэнтральнаазіяцкіх праграм «Міжнароднай амністыі» Джон Далхайзен. Ён мяркуе, што вызваленне вязняў сумлення і скасаванне рэпрэсіўных законаў «былі б добрым пачаткам», падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках