21 траўня 2024, aўторак, 7:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сутыкненні ў цэнтры Марыупаля: пацярпелі 10 чалавек

3
Сутыкненні ў цэнтры Марыупаля: пацярпелі 10 чалавек

Двое пацярпелых атруціліся газам, у васьмі - хімічныя апёкі слізістай абалонкі вачэй.

Каля будынка Марыупальскага гарсавета адначасова адбылося дзве бойкі, паведаміла выданне 0629.com.ua.

Спачатку невядомы мужчына спрабаваў скрасці крэсла, якое раней стаяла ля барыкад захопнікаў будынка. За ім пагнаўся натоўп мітынгоўцаў. Літаральна праз некалькі хвілін адбылася другая бойка. Праваахоўнікі вывелі з натоўпу п'янага мужчыну.

Таксама па інфармацыі выдання, у памяшканні актывісты надыхаліся газам. Некаторым людзям стала дрэнна. Пацярпелым выклікалі хуткую дапамогу. Як паведамілі медработнікі, пацярпелі 10 чалавек. Двое атруціліся газам, у васьмі - хімічныя апёкі слізістай абалонкі вачэй.

Цяпер каля гарсавета стаяць пяць машын хуткай дапамогі некаторых пацярпелых забралі ў бальніцу.

Раней паведамлялася, што ў Марыупалі захопнікі пакінулі будынак гарсавета.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам. У сярэдзіне красавіка расейскія ўзброеныя баевікі захапілі адмінбудынкі ў шэрагу гарадоў Данецкай і Луганскай абласцей. Баевікі выкрадаюць, катуюць і забіваюць людзей, захопліваюць закладнікаў. Акрамя таго, сепаратысты, якія падтрымліваюцца Расеяй, арганізуюць правакацыі і збіццё патрыятычна-настроеных грамадзян у Харкаве, Нікалаеве, Адэсе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках