27 красавiка 2024, Субота, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДТЗ у Гародні: 18-гадовы зух збіў выпускнікоў

21
ДТЗ у Гародні: 18-гадовы зух збіў выпускнікоў

У Гародні адбылася аварыя, у выніку якой пацярпелі трое адзінаццацікласнікаў.

ДТЗ здарылася на пустой вуліцы Рабочай, па якой выпускнікі ішлі ў кірунку набярэжнай ракі Нёман. Насустрач школьнікам ехалі два аўтамабілі. Адзін з іх праехаў міма, а кіроўца наступнага за ім Nissan не ўкіраваў. Пра гэта паведамляе на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» УДАІ Гарадзенскага аблвыканкама.

За стырном аўтамабіля знаходзіўся 18-гадовы маладзён, які атрымаў шоферскае пасведчанне крыху больш за два месяцы таму.

«Праехаў закругленне за закругленнем і памыліўся з выбарам хуткасці на жвіровым пакрыцці. Рэзнуўся ў металічную агароджу, якая не дазволіла аўтамабілю з трыма людзьмі ў салоне перакуліцца ў рачулку, збіўшы адзінаццацікласнікаў. У цяжкім стане дзвюх дзяўчат і хлопца шпіталізавалі», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках