27 красавiка 2024, Субота, 10:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Меліціна Станюта здабыла «срэбра» на этапе Кубка свету

Меліціна Станюта здабыла «срэбра» на этапе Кубка свету

На этапе кубка свету ў мастацкай гімнастыцы ў Менску Меліціна Станюта заняла другое месца ў шматборстве.

У выніках чатырох тыпаў (абруч, мяч, булавы, стужка) прадстаўніца Беларусі набрала 72,8667 бала, прапусціўшы наперад Яну Кудраўцаву з Расеі (74,5833). Трэцяй фінішавала Маргарыта Мамун (Расея) - 72,25 бала. Беларуска Кацярына Галкіна была шостай (68,7), піша БелаПАН.

У групавых практыкаваннях (10 булаў + 2 стужкі і 3 мячы) нацыянальная каманда Беларусі заняла шостае месца (34 балы). Узнагароды здабылі Балгарыя (34,8), Гішпанія (34,3), Японія і Ізраіль (па 34,15).

На юніёрскім турніры "Крышталёвая ружа" прадстаўніца гаспадароў Марыя Трубач стала другой ў практыкаваннях з абручом і булавамі і трэцяй - у практыкаванні з мячом. Яе суайчынніца Настасся Рыбакова паказала трэці вынік у практыкаванні са стужкай.

1 чэрвеня пройдуць фіналы ў асобных тыпах шматборства і фінал у групавым практыкаванні з 10 булавамі. Увечары таго ж дня адбудзецца шоў зорак сусветнай гімнастыкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках