27 красавiка 2024, Субота, 8:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сына легендарнага Пеле прысудзілі да 33 гадоў турмы

7
Сына легендарнага Пеле прысудзілі да 33 гадоў турмы

Сын бразільскага футбаліста быў прысуджаны за адмыванне грошай, здабытых шляхам незаконнага продажу наркотыкаў.

У 90-я гады Эдзіне быў брамнікам клуба «Сантас», за які раней гуляў сам Пеле. Як прызнаўся сам сын вядомага футбаліста, ён пакутуе ад наркатычнай залежнасці. Пры гэтым Эдзіне адмаўляе выстаўленыя яму абвінавачванні, паведамляе BBC.

Звязацца з ім у журналістаў не атрымалася, аднак чакаецца, што Эдзіне падасць на апеляцыю.

Пастанова была вынесеная суддзём невялікага прыбярэжнага мястэчка Прая-Грандзі, размешчанага ў штаце Сан-Паўлу.

Упершыню Эдзіне быў арыштаваны ў 2005 годзе. Яго поўнае імя - Эдсан Чолбі Насіменту. Тады ён адбыў турэмны тэрмін за кантрабанду наркотыкаў і сувязі з наркадылерамі.

Афіцыйна 43-гадовы сын Пеле працуе ў якасці футбольнага трэнера ў горадзе Сантасе.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках