27 красавiка 2024, Субота, 9:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пажар у калоніі пад Калінінградам: эвакуяваныя 200 чалавек

2
Пажар у калоніі пад Калінінградам: эвакуяваныя 200 чалавек

У Калінінградскай вобласці загарэлася памяшканне жаночай папраўчай калоніі.

З яе эвакуявана больш за 200 чалавек, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах рэгіёну.

«Пажар узнік у нядзелю ўвечары ў населеным пункце Каласоўка ў жаночай папраўчай калоніі нумар 4. Плошча пажару складае больш за 1 тыс квадратных метраў» – сказала крыніца.

Ён адзначыў, што паводле папярэдніх дадзеных, якія паступілі ад адміністрацыі калоніі, ахвяр і пацярпелых няма, эвакуявана больш за 200 чалавек.

На месцы здарэння працуюць ратавальнікі, пажарныя. «Пажар пакуль патушыць не ўдаецца», – адзначыў суразмоўца агенцтва.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках