26 красавiка 2024, Пятніца, 23:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Якаўлеўскі: Розыгрыш Лукашэнка не выпадкова супаў з візітам Лаўрова

12
Раман Якаўлеўскі: Розыгрыш Лукашэнка не выпадкова супаў з візітам Лаўрова

Словы кіраўніка аб Януковічы і Украіне могуць яшчэ больш раззлаваць Крэмль.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю сайту charter97.org выказаў палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі, каментуючы розыгрыш дыктатара вядомым пранкерам Vovan222.

- Ці сапраўды, на ваш погляд, голас на запісе належыць Аляксандру Лукашэнку?

- Голас беларускага кіраўніка мне здаўся сапраўдным і жывым.

- Атрымліваецца, ён абсалютна сур'ёзна казаў пра тое, што гатовы даць палітычны прытулак збегламу экс-прэзідэнту Украіны Віктару Януковічу?

- Што тычыцца яго заявы аб гатоўнасці даць прытулак Януковічу, то мы памятаем, што ён такім жа чынам апраўдваў і прытулак Бакіева. Таму тут нічога дзіўнага няма. Толькі тады ён зрабіў гэта за чамадан з двума мільёнамі даляраў, а цяпер можа зрабіць за залаты батон (смяецца).

Але цікава іншае - якім чынам хтосьці змог вось так вось датэлефанавацца да Лукашэнкі. Асабіста ў мяне няма адказу на гэтае пытанне. Можа, пэўныя структуры прамігалі гэта, як і «плюшавы дэсант». Я маю на ўвазе тэхнічную бяспеку Лукашэнкі. Атрымліваецца, што цяпер любая бабка з вёскі папросту можа датэлефанавацца да яго.

- Ці варта ў такім выпадку чакаць так званага адкручвання галоў, як гэта было пасля перасячэння мяжы з Беларуссю шведскім самалётам?

- Рэакцыі яшчэ не было, таму пакуль што прадбачыць нельга. Але цікавым і невыпадковым з'яўляецца таксама тое, што гэтая навіна з'явілася ў дзень, калі ў Менск прыбыў Лаўроў, і было шмат разважанняў наконт таго, чаму ён сюды прыехаў. Гэта, дарэчы, датычылася Украіны.

- У якім сэнсе, бо літаральна сёння Лукашэнка заявіў, што «ў адносінах з Расеяй у нас няма праблем».

- Няма праблем, але ёсць пытанні, як казаў Макей... Дэкларацыі - адно, а на самай справе ўсё па-іншаму. І гэты запіс паўтарае ці нават узмацняе пазіцыю Лукашэнкі, якая можа раздражняць Крэмль.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках