4 траўня 2024, Субота, 22:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нарвежскі палітык: Лукашэнка баіцца паўтарыць лёс Кадафі і Мубарака

20
Нарвежскі палітык: Лукашэнка баіцца паўтарыць лёс Кадафі і Мубарака

Прэзідэнт Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Нарвегіі напісаў беларускаму дыктатару.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе БХД.

«Дыктатар, паколькі на мінулым тыдні супрацоўнікі тваёй памежнай службы пастанавілі выкінуць мяне з краіны, мне здаецца, што адзіны спосаб звязацца з табой, гэта праз пошту. Мне цікава, чаго ты баішся, дыктатар? Бо ты наняў вялікую колькасць міліцыянтаў ва ўсёй Беларусі і выкарыстоўваеш яе як вялікую турму для журналістаў і палітыкаў, якія не згодныя з табой», - адзначае ў сваім лісце Лукашэнка дэпартаваны з Беларусі Эміль Андрэ Эрстад.

Палітык мяркуе, што правядзенне Чэмпіянату свету ў хакеі ў Менску - гэта класіка дыктатуры.

«Бо міліцыя арыштоўвала людзей, якія выступалі супраць правядзення ЧС у хакеі ў Беларусі праз парушэнні правоў чалавека і наяўнасць палітвязняў у краіне. Іх кідалі ў турму за тое, што яны падкрэслівалі: спорт і палітыка - розныя рэчы. Я спытаў у цябе, дыктатар, чаго ты баішся. Я думаю, ты баішся таго, што адбылося ў такіх краінах, як Лівія, Егіпет, і цяпер адбываецца ў суседняй з Беларуссю краіне - Украіне. Так, страх і прыгнёт могуць стварыць стабільнасць, але ненадоўга, а цярпенне беларусаў калісьці дойдзе да мяжы», - упэўнены ён.

Нагадаем, перад Чэмпіянатам свету ў хакеі ў Менску супрацоўнікамі міліцыі ва ўсёй Беларусі былі затрыманыя некалькі дзесяткаў актывістаў апазіцыі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках