19 траўня 2024, Нядзеля, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Фэйсбук» паставіў эксперымент над карыстальнікамі

16
«Фэйсбук» паставіў эксперымент над карыстальнікамі

Каля 600 тысяч карыстальнікаў сацыяльнай сеткі падвергліся псіхалагічнаму эксперыменту, нічога пра гэта не падазраючы.

Стваральнікі сацсеткі вырашылі праверыць, як уплывае паток навін на мысленне карыстальнікаў. І цяпер сцвярджаюць, што чым больш у стужцы добрых навін, тым лягчэй на душы ў чытачоў, паведамляе РІА «Навіны» са спасылкай на The Daily Telegraph.

Спецыялісты правялі выпадковую выбарку больш за паўмільёна карыстальнікаў і падзялілі іх на дзве групы. У стужцы адных з'яўлялася больш пазітыўных навін, у іншых - больш негатыўных. Затым вылічалася эмацыйная характарыстыка паведамленняў падыспытных.

«Калі лік станоўчых фраз быў паменшаны, людзі радзей публікавалі пазітыўныя статусы, калі ж са стужак навін выдалялі негатыўныя запісы, то гэта давала супрацьлеглы эфект. Вынікі эксперыменту кажуць пра тое, што эмоцыі, якія выражаюцца людзьмі ў Facebook, уздзейнічаюць на нашыя ўласныя», - паведаміла група даследчыкаў на старонках амерыканскага часопіса PNAS, афіцыйнага органа Нацыянальнай акадэміі навук ЗША.

З юрыдычнага пункту гледжання ўсё было законна, так як кожны карыстальнік сацыяльнай сеткі падпісваецца пад умовамі карыстальніцкага пагаднення, у адпаведнасці з якімі кампанія мае права змяняць змест сайта паводле свайго меркавання, у тым ліку змяняць алгарытмы выдачы стужкі паведамленняў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках