27 красавiка 2024, Субота, 5:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памерла Валерыя Навадворская

399
Памерла Валерыя Навадворская

(абноўлена - 19:05) Праваабаронца Валерыя Навадворская памерла ў Маскве.

Пра гэта сайту Lenta.ru паведаміла крыніца ў медыцынскіх колах. Паводле яе слоў, яна памерла ад інфекцыйна-таксічнага шоку. Раней 12 ліпеня Валерыя Навадворская паступіла ў цяжкім стане ў рэанімацыю аддзялення гнойнай хірургіі ГКБ №13. Лекары цягам шматлікіх гадзін змагаліся за яе жыццё.

Валерыя Навадворская нарадзілася 17 траўня 1950 года ў Баранавічах, да 9 гадоў жыла з бабуляй у Беларусі.

Скончыўшы школу ў Маскве, яна паступіла на французскае аддзяленне Інстытута замежных моў імя Марыса Тарэза, дзе арганізавала падпольную студэнцкую групу. 5 снежня 1969 года ў Крамлёўскім палацы з'ездаў студэнтка Валерыя Навадворская раскідала ўлёткі з антысавецкім вершам уласнага стварэння "Дзякуй, партыя, табе!". Яе адразу ж арыштавалі паводле абвінавачвання ў антысавецкай агітацыі і прапагандзе (арт.70 КК РСФСР) і змясцілі ў адзіночную камеру Ляфортаўскай турмы. З лета 1970 да лютага 1972 года Навадворская знаходзілася на прымусовым лячэнні ў спецыяльным псіхіятрычным шпіталі ў Казані.

Адразу пасля вызвалення ў 1972 Навадворская занялася распаўсюджваннем самвыдату. У канцы 1970-х спрабавала стварыць падпольную палітычную партыю для барацьбы з КПСС. У 1978 годзе стала адной з заснавальніц "Свабоднага міжпрафэсійнага аб'яднання працоўных" (СМАП). Аж да пачатку 1990-х гадоў Валерыя Навадворская зазнавала сістэматычным пераслед - прымусовую шпіталізацыю ў псіхічнай лякарні, допыты і ператрусы. Навадворскую тройчы судзілі за дысідэнцкую дзейнасць. З 1987 да траўня 1991 года яна арганізоўвала ў Маскве антысавецкія мітынгі і дэманстрацыі, 17 разоў затрымлівалася міліцыяй і адбывала адміністрацыйныя арышты.

У 1988 Навадворская стала сузаснавальніцай партыі "Дэмакратычны саюз".

Увосень 1993 падтрымала ўказ аб роспуску Вярхоўнага Савета, ладзіла мітынгі ў падтрымку прэзідэнта Барыса Ельцына. Удзельнічала ва ўстаноўчым з'ездзе блока "Выбар Расеі". У снежні 1995 года на выбарах у Дзярждуму 2 склікання Навадворская ўвайшла ў выбарчы спіс Партыі эканамічнай свабоды. Тады ж Навадворская балатавалася ў маскоўскай аднамандатнай акрузе №192, але зазнала паразу.

Навадворская паслядоўна выступала супраць імпэрскай палітыкі Расеі, рэваншу спецслужбаў, згортвання дэмакратычных правоў і свабодаў. Актыўна падтрымала ўкраінскую рэвалюцыю і барацьбу з расейскай агрэсіяй на ўсходзе Украіны. Навадворская таксама выступала з заўзятай крытыкай РПЦ. Сама яна хрысцілася ў 1990 годзе, належала да Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

Валерыя Навадворская - аўтарка кніг "Над прорвай у хлусні", "Мой Картаген абавязаны быць разбураны", "Па той бок роспачы", "Развітанне славянкі", "Паэты і цары".

Напісаць каментар 399

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках