2 траўня 2024, Чацвер, 15:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МВФ: Эканоміку Расеі чакае моцны спад

1
МВФ: Эканоміку Расеі чакае моцны спад

У МВФ папярэдзілі РФ, што будзе ў выпадку прадаўжэння вайны.

У выпадку далейшага канфлікту з Украінай, расейская эканоміка можа пацярпець яшчэ мацней.

Наступствы - зніжэнне ўпэўненасці ў перспектывах эканомікі, ахаладжэнне дачыненняў інвестараў да краіны, адток капіталу, спад спажывецкіх выдаткаў і яшчэ больш імклівае паслабленне рубля, гаворыцца ў справаздачы фонду аб расейскай эканоміцы, інфармуюць Ведомости.

Адток капіталу перасягне $100 млрд у 2014 ($51 млрд - у I квартале, $597 млрд - у 2013 годзе), чакае МВФ. Працоўны прагноз на 2014 год - $85-90 млрд, сцвярджае старшыня ЦБ Эльвіра Набіуліна. Адток знізіцца толькі ў 2015 годзе, можа змяніцца прытокам у 2016 годзе, мяркуе міністр эканамічнага развіцця Аляксей Улюкаеў.

Рост ВУП у гэтым годзе можа замарудзіцца да 0,2% (прагноз Мінэканамразвіцця РФ - 0,5%), ёсць імавернасць рэцэсіі і спаду, у 2015 годзе - слабое аднаўленне росту да 1%, пішуць экспэрты МВФ.

Рызыка дадатковых санкцый ужо павялічыла нявызначанасць для бізнэсу і дрэнна ўплывае на інвестыцыі, адзначае МВФ, геапалітычныя рызыкі прычыняцца да зніжэння рэнтабельнасці банкаў і якасці актываў. Новыя санкцыі ў дачыненні да фінансавага сектара і энэргетыкі могуць спыніць інтэграцыю Расеі з сусветнай эканомікай, папярэджвае фонд.

На мінулым тыдні стала вядома, што ЗША і партнёры ў G7 гатовыя ўвесці галіновыя санкцыі супраць Расеі: у дачыненні да энэргетычнага сектара - аж да забароны экспарту тэхналогій. Тэрміны не вызначаныя: шмат што будзе залежаць ад дзеянняў для развязання крызісу ва Украіне. Залежнасць нафтагазавага сектара Расеі ад імпарту вялікая, вынікае з матэрыялаў, падрыхтаваных да пасяджэння прэзідэнцкай камісіі ТЭК у чэрвені: увозіцца 100% абсталявання для праектаў для распрацоўкі шэльфавых радовішчаў і вытворчасці СПГ, 24% - агулам для здабычы нафты і газу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках